Украінскі памежнік Раман Грыбоў з вострава Змяінага вярнуўся з расейскага палону. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чаркаскай абласной адміністрацыі Ігар Табурэц.
Раман Грыбоў, украінскі памежнік, які служыў на востраве Змяіным, вярнуўся на радзіму.
«Меў за гонар вітаць на радзіме нашага без перабольшання легендарнага вайскоўца. Раман браў удзел у абароне вострава Змяінага. Жыхар Чаркасаўшчыны разам з пабрацімамі прадэманстраваў усяму свету цвёрдасць і сілу ўкраінскага духу, нашу нязломнасць, – напісаў кіраўнік вобласці Ігар Табурэц.
Словы Рамана Грыбова сталі мэмам: ён указаў кірунак расейскаму вайсковаму караблю, які 24 лютага запатрабаваў ад памежнікаў здацца ў палон. На прапанову Раман адказаў даволі лаканічна.
«Расейскі вайсковы карабель, ідзі на…й!»
Першапачаткова паведамлялася, што памежнікі загінулі. Але пазней стала вядома, што вайскоўцы трапілі ў палон у Севастопалі.
Сказ «Расейскі вайсковы карабель, ідзі на…й!» стаў не толькі мэмам, але і сімвалам украінскага пратэсту.
ОК belsat.eu