ВМС Украіны паведамілі пра знішчэнне каля Бярдзянску расейскага карабля «Орск»


У Запарожскай вобласці каля Бярдзянску быў знішчаны вялікі дэсантны карабель расейскіх войскаў «Орск». Пра гэта паведамляюць Ваенна-марскія сілы Збройных сілаў Украіны.

«Каля порту Бярдзянск знішчаны вялікі дэсантны карабель «Орск» арміі акупантаў», – гаворыцца ў паведамленні. ВМС Украіны размясціла відэа, на якім відаць, як выбухае і гарыць карабель.

Пра тое, што карабель «Орск» зайшоў у порт Бердзянску і даставіў баявую тэхніку ў горад, расейскія СМІ паведамлялі 21 сакавіка. Мінабароны РФ пакуль не каментуе інфармацыю аб знішчэнні «Орска».

Паводле Генштабу Украіны, расейцы, са звестак на 24 сакавіка, страцілі 15 800 вайскоўцаў, 530 танкаў, 1597 БМП, 4 караблі.

Артыкулы
«Адэса – выдужае!» Беларус Дзмітрый Карняенка – пра візіт да яго адэскай паліцыі і пра сітуацыю ў горадзе
2022.03.23 14:54

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў