У Беларусі 11 новых палітвязняў


Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі 11 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ланцуг салідарнасці ў Вільні
Акцыя Ланцуг салідарнасці з ахвярамі новага вітка рэпрэсій у Беларусі ў Вільні. 28 студзеня 2024 года.
Фота: Белсат

У заяве праваабарончай супольнасці Беларусі ад 19 красавіка 2024 года пазначаныя:

  • Аляксандр Верасовіч, асуджаны паводле арт. 361-2 і ч. 2 арт. 361-3 КК РБ па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і фінансаванні ўдзелу грамадзян на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Украіны, да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Віктар Сачкоўскі, асуджаны паводле ч. 1 арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Аляксандр Цярэшчанка, асуджаны паводле арт. 361-2 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Яўген Філіповіч, асуджаны паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання да двух гадоў шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
  • Сяргей Шэлег, асуджаны паводле арт. 361-2 і 290-1 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму да васьмі гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Канстанцін Шастоў, асуджаны паводле арт. 361-2 і 290-1 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Фёдар Шведаў, асуджаны паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання да пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў,
  • Сяргей Забеліч, узяты пад варту паводле арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання;
  • Дар’я Хмяльніцкая, узятая пад варту паводле арт. 361-3, 342 КК па абвінавачванні ў фінансаванні ўдзелу грамадзян на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на баку Украіны, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзеле ў іх;
  • Віталь Чопік, узяты пад варту паводле ч. 1 арт. 361-4 КК паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;
  • Артур Роліч, узяты пад варту паводле арт 290-1, 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення пералічаных асобаў, а таксама ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсіяў супраць грамадзянаў Беларусі.

Па стане на 19 красавіка ў Беларусі 1395 палітвязняў.

Hавiны
Politzek.me: Больш, чым 1200 асобаў ужо цалкам адсядзелі свае тэрміны
2024.04.16 18:53

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў