Следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў? Вечаровы эфір за 17 красавіка
17.04.202423:26
Галоўныя тэмы выдання:
Палата прадстаўнікоў у другім чытанні ўхваліла законапраект пра змену законаў аб Следчым камітэце. Калі яго падпіша Лукашэнка, следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў. Каментуе праваабаронца МіхаілКірылюк. У студыі – былы следчы, прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Андрэй Астаповіч
Палітвязні Беларусі: Рыгор Кастусёў
Раптоўны і таемны візіт намесніка міністра замежных справаў Беларусі ў Паўночную Карэю. У студыі – эксперт у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін
Навіны рэгіёнаў
Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
Адзін раз на тры месяцы. Столькі беларусы, якія маюць від на жыхарства ў Літве, змогуць ездзіць на радзіму. Парушальнікаў пазбавяць ВНЖ. Такое рашэнне ўхваліў Камітэт нацыянальнай бяспекі Сейму Літвы. Каментуе Віціс Юрконіс
Ізраіль вызначыўся, які будзе адказ на іранскі абстрэл. У студыі – вайсковы эксперт Давід Гендэльман
Навіны замежжа
100 дзён да Алімпіяды
Журы прэміі Міхала Анемпадыстава за 2022 год абвясціла шорт-ліст прэтэндэнтаў на ўзнагароду. Абмяркуем са старшынёй Беларускага ПЭНу Таццянай Нядбай