Жаночая калонія ў Беларусі: як захаваць прыгажосць за кратамі


Жаночая калонія ў Беларусі робіць усё, каб зрабіць жыццё невыносным, асабліва –жыццё палітзняволеных. Пра побыт жанчынаў за кратамі, пра тое, як яны выжываюць і захоўваюць прыгажосць, – Яўгенія Даўгая з праекту «Палітвязынка». Новы «Беларус беларусу».

«Сярод тых жанчынаў-палітзняволеных, якіх я апытвала, у сярэднім пяць-шэсць з дзесяці застаюцца без пары, без падтрымкі. Гэта значыць, мужчына сыходзіць з сям’і», – прыводзіць сумную статыстыку актывістка Яўгенія Даўгая.

Пасля 2020 года шмат беларусак, сярод якіх і нашая калега Кацярына Андрэева, апынуліся за кратамі праз палітычны пераслед. Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб зламаць тых, хто паспрабаваў выступіць у абарону сваіх правоў, як Наста Лойка ці Марфа Рабкова.

Hавiны
Палітзняволеныя Марфа Рабкова і Наста Лойка сустрэлі дзень нараджэння за кратамі
2024.01.06 22:59

Жанчыны, паводле Яўгеніі Даўгой, увесь час жывуць з пачуццём віны за тое, што праз іхняе зняволенне пакутуюць родныя, найперш дзеці, што сваякі вымушаныя вылучаць на іхную падтрымку сродкі. Шмат хто сутыкаецца з цяжкімі захворваннямі за кратамі, як Ганна Кандраценка, якая набыла ў зняволенні псарыяз. Але яшчэ цяжэйшая для жанчынаў – страта магчымасці нарадзіць дзіця пасля турмы.

Ініцыятыва «Палітвязынка» (старонка ў Instagram: politvyazynka) дапамагла ўжо 157 палітзняволеным беларускам і не спыняецца на гэтым. Калі вы жадаеце падтрымаць яе, гэта можна зрабіць онлайн: paypal.me/jenyaseng альбо patreon.com/palitvazynka

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.