Калі сілавікі-карупцыянеры вымагалі грошы за бізнес, далучыўся да Ціханоўскага


Бізнесовец Ігар меў СТА ў Беларусі. Калі сілавікі сталі вымагаць грошы за бізнес, далучыўся да Сяргея Ціханоўскага, збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую. А гавораць, што ў Беларусі няма карупцыі. Новы Новы «Беларус беларусу»

Ігар працуе аўтаслесарам і да 2020 года быў адным з мільёнаў беларусаў, якія палітыкаю не цікавіліся.

«Незадоўга да нашых выбараў у 2020 годзе мы з калегам заняліся асабістаю дзейнасцю – купілі гатовы бізнес. І з пакупкі гэтага бізнесу да нас увесь час прыходзілі нейкія незразумелыя людзі. Трэба было ім даваць грошы, каб неяк працаваць і выжываць», – апавядае Ігар пра час, калі зразумеў, што абыякавым да падзеяў у краіне быць нельга.

Мужчына далучыўся да ініцыятыўнай групы Сяргея Ціханоўскага, збіраў подпісы за вылучэнне ягонай жонкі Святланы ў якасці кандыдаткі на прэзідэнта. Перажыў час нацыянальнага ўздыму і зведаў на сабе пачатак рэпрэсіяў. Ігар паспеў паспяхова з’ехаць і цяпер будуе бізнес у Польшчы, а таксама дапамагае іншым беларусам.

Таксама ў праграме – гісторыя валанцёркі са Стоўцбаў Аліны, якая цяпер працуе крызісным псіхолагам у Варшаве.

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.