26 красавіка сілавікі прыйшлі на працу да грамадзянскага актывіста Змітра Марчука. Ён паспеў паведаміць пра гэта сваім знаёмым. Пасля гэтага сувязь з ім перарвалася.
Невядома, што стала прычынай візіту сілавікоў, як невядома і якая менавіта структура займаецца справай Марчука.
Зміцер Марчук вядомы сваімі допісамі антываеннага характару. Не аднойчы пісаў пра тое, што лічыць Расею краінай агрэсарам.
Абноўлена: З крыніцаў «Белсату» стала вядома, што з Марчуком адбылася прафілактычная гутарка, ён не быў затрыманы.
Любоў Лунёва belsat.eu