У боце-дэананімайзары «Вока Змагара» з’явіліся звесткі пра больш як 8600 супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Пра гэта паведамілі беларускія «Кіберпартызаны».
У базе «Вока Змагара» ёсць звесткі пра больш як 8600 супрацоўнікаў КДБ – як цяперашніх, так і былых, розных пасадаў.
«Самы маштабны правал агентуры РБ», – заяўляюць «Кіберпартызаны».
Яны заклікаюць дасылаць у бот фота добрай якасці з адной асобай, «і калі на малюнку супрацоўнік КДБ, бот выдасць наконт яго інфармацыю».
Беларусы Польшчы ў красавіку, меркавана, выкрылі чарговага сакрэтнага працаўніка КДБ. Вячаслаў Галагуцкі прадстаўляўся як удзельнік пратэстаў, якога неаднаразова затрымлівалі ўлады, а сам, магчыма, выконваў заданні спецслужбаў.
Якуб Хруст belsat.eu