Дзясяткі журналістаў знаходзяцца ў няволі. За кратамі з палітычных прычынаў таксама і шэраг блогераў і людзей, звязаных з журналісцкімі справамі. Гэты тэкст быў напісаны 19 траўня 2021 года, але ён пастаянна абнаўляецца, бо рэпрэсіі не спыняюцца – журналістаў, фатографаў, блогераў у нашай краіне працягваюць арыштоўваць. Па стане на лістапад 2023 года траціна асуджаных журналістаў у Беларусі – супрацоўнікі «Белсату». За кратамі – 13 нашых калегаў.
Звярніце ўвагу: гэты спіс абнаўляецца, але адрасы для ліставання могуць станавіцца неактуальнымі раней, чым аб гэтым стане вядома журналістам і праваабаронцам. Усе згаданыя ніжэй прызнаныя палітвязнямі, а перапіску палітычным зняволеным нярэдка абмяжоўваюць адкрыта ці таемна.
Кацярына Андрэева – журналістка «Белсату», затрыманая 15 лістапада 2020 году, асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за стрым з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі. 13 ліпеня 2022 года Кацярыне Андрэевай прысудзілі яшчэ 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле «здрада дзяржаве». За кратамі з 15 лістапада 2020 года. ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Затрыманая разам з ёй журналістка «Белсату» Дар’я Чульцова выйшла на волю 3 верасня 2022 года – пасля амаль двух гадоў за кратамі.
Уладзімір Мацкевіч – метадолаг і філосаф, вядомы грамадскі дзеяч і вядоўца праграмы «Размова» на «Белсаце», асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 4 жніўня 2021 года. Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.
Ірына Слаўнікава, журналістка Польскага тэлебачання (TVP) і былая афіцыйная прадстаўніца «Белсату» ў Беларусі, асуджаная на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 30 кастрычніка 2021 года. ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Ігар Лосік – блогер («Беларусь головного мозга») і кансультант «Радыё Свабода», асуджаны на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 25 чэрвеня 2020 года. ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
Лосік за кратамі рабіў спробы самагубства. На момант публікацыі, імаверна, знаходзіцца ў ШІЗА. За публічнае падтрыманне Ігара ягоную жонку Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Мікола Дзядок – блогер, актывіст анархічных поглядаў і журналіст «Новага часу», асуджаны на 5 гадоў калоніі, пераведзены на турэмны рэжым. За кратамі з 11 лістапада 2020 года (пры затрыманні жорстка збіты, што сілавікі не ўтойвалі на «пакаянным відэа»). Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1.
Ксенія Луцкіна – былая карэспандэнтка дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь–2», сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, асуджаная на 8 гадоў пазбаўлення волі. За кратамі з 22 снежня 2020 года. ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Дзяніс Івашын – журналіст «Новага часу» і «InformNapalm», асуджаны на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 12 сакавіка 2021 года. ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.
Анджэй Пачобут – журналіст «Gazeta Wyborcza», асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 25 сакавіка 2021 года. Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1.
Марына Золатава – галоўная рэдактарка TUT.by, асуджаная на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 18 траўня 2021 года. СІЗА №1, 220030, Менск, вул. Валадарскага 2.
Людміла Чэкіна – генеральная дырэктарка «Тут Бай Медыя», асуджаная на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 18 траўня 2021 года. СІЗА №1, 220030, Менск, вул. Валадарскага 2.
Спачатку ў «справе TUT.by» было паўтара дзясятка фігурантаў. Усіх акрамя Золатавай і Чэкінай праз пэўны час вызвалілі. Напрыклад, Алена Талкачова правяла ў няволі 14 месяцаў і была вызваленая без прысуду.
Валерыя Касцюгова – палітолаг і аналітык, рэдактарка рэсурсу «Наше Мнение», асуджаная на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 30 чэрвеня 2021 года. СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.
Ягор Марціновіч – галоўны рэдактар «Наша Ніва», асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 8 ліпеня 2021 года. ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. [Выйшаў на волю 18 жніўня 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін]
Андрэй Скурко – кіраўнік аддзелу рэкламы і маркетынгу «Наша Ніва», асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 8 ліпеня 2021 года. ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183. [Выйшаў на волю 18 жніўня 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін]
Андрэй Аляксандраў – журналіст і медыяменеджар, затрыманы ў межах «справы By_help» і асуджаны ў «справе БелаПАНу» на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 12 студзеня 2021 года. ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
Разам з Аляксандравым была затрыманая ягоная дзяўчына Ірына Злобіна – яе асудзілі 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Ірына Леўшына, галоўная рэдактарка агенцыі «БелаПАН», асуджаная на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 18 жніўня 2021 года. ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Дзмітрый Наважылаў, былы дырэктар агенцыі «БелаПАН», асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 18 жніўня 2021 года. ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.
Іна Можчанка – журналістка, супрацоўніца дзяржаўнай агенцыі «БелТА», асуджаная на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 29 верасня 2021 года. ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Генадзь Мажэйка – журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі», асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 1 кастрычніка 2021 года. СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.
Андрэй Кузнечык – фрылансер радыё «Свабода», асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 25 лістапада 2021 года. ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
У 2021 годзе за краты кідалі яшчэ некалькіх журналістаў радыё «Свабода», цяпер яны вызваленыя. Алег Груздзіловіч правёў за кратамі амаль 9 месяцаў.
Сяргей Сацук – журналіст і рэдактар сайта «Ежедневник», асуджаны на 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 8 снежня 2021 года. ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.
Павел Вінаградаў – блогер і аўтар праграмы «Гэта ж Вінаград!», асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 22 снежня 2021 года. ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118.
Дзмітрый Лукша – журналіст, пазаштатны карэспандэнт казахстанскага каналу «Хабар-24», былы вядоўца перадачы «Зона Х» на БТ, асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 11 сакавіка 2022 года. ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.
Разам з Лукшам асудзілі яшчэ трох чалавек, у тым ліку ягоную жонку Паліну Палавінку – ёй далі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Юрый Ганцарэвіч – журналіст «Intex-press», асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 27 красавіка 2022 года. ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.
Канстанцін Залатых – дырэктар газеты «Беларусы і рынак», асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 18 траўня 2022 года. СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.
Алесь Любянчук – журналіст, які пасля 2020 года стаў займацца дабрачыннасцю і гісторыка-культурнай спадчынай Наваградчыны, асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 26 траўня 2022 года. ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.
Юлія Мудрэўская – галоўная рэдактарка аўтамабільнага парталу «Аўтабізнес» (ABW.by), асуджаная на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 16 чэрвеня 2022 года. ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Юрый Гладчук – рэдактар спецпраектаў ABW.by, асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 16 чэрвеня 2022 года. ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
Іван Мураўёў – журналіст, аператар і фатограф, уласнік «Кальяннай № 1», які супрацоўнічаў з рознымі медыямі і быў затрыманы, паводле БАЭ, за здымкі для расследавання «Белсату», асуджаны на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 29 жніўня 2022 года. ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.
Яўген Меркіс – гомельскі былы журналіст, асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі з 13 верасня 2022 года. СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.
Дзмітрый Семчанка – журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пулу» дзяржаўнага тэлеканалу АНТ, асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. За кратамі з 15 верасня 2022 года. СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В.
Павел Мажэйка – кіраўнік гарадзенскага «Цэнтру гарадскога жыцця», журналіст, затрыманы 30 жніўня 2022 года, чакае суду. Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1.
Андрэй Фамін – журналіст і капірайтар, рэдактар самвыдату «Веснік», затрыманы з 26 кастрычніка 2022 года, чакае суду. СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.
Ларыса Шчыракова – былая журналістка, затрыманая 6 снежня 2022 года з невядомых прычынаў за нібыта «Дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», чакае суду. СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.
Павел Падабед – відэааператар, затырманы 20 студзеня 2023 года з невядомых прычынаў нібыта за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні», чакае суду. СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.
Вячаслаў Лазараў – журналіст з Віцебску, затрыманы 9 лютага 2023 года з невядомых прычынаў, чакае суду. СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2.
Аляксандр Манцэвіч – галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», затрыманы 15 сакавіка 2023 года, чакае суду. Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.
Андрэй Толчын – блогер і журналіст, затрыманы напрыканцы верасня 2023 года. Гамельчуку высунулі абвінавачванне паводле арт. 361-1 КК РБ – «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
Акрамя таго, у няволі наступныя сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў:
Гэты спіс не ўключае тых, хто ўжо адбыў пакаранне, быў аштрафаваны, перажыў ператрус або напад невядомых. Беларуская асацыяцыя журналістаў адсочвае ўсе выпадкі рэпрэсіяў супраць журналістаў, пасля выбарчай кампаніі 2020 года ў адпаведных табліцах сотні пунктаў. Паўтара дзясятка беларускіх медыяў залічаныя ў «экстрэмісцкія фармаванні», дзясяткі журналістаў былі вымушаныя праз палітычны пераслед пакінуць Беларусь.
«Рэпарцёры без межаў» у 2020 годзе прызналі Беларусь самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў.