Цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі сышоў з рэек у Казахстане


На чыгуначнай станцыі «Дастык» у Казахстане з рэек сышоў цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Здарэнне адбылося 17 красавіка.

Фота: belzhd.link

Пры гэтым вагоны ўрэзаліся ў лакаматыў, што стаяў на суседняй каляіне. Былі пашкоджаныя некаторыя элементы станцыйнай інфраструктуры.

Папярэдняй прычынай аварыі называюць перавод стрэлкі пад цягніком ці няспраўнасць самога стрэлачнага пераводу.

Аварыя паўплывала на чыгуначную сувязь паміж Казахстанам і Кітаем.

Аналітыка
Экспарт беларускага калію вырас удвая ў 2023 годзе – Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі
2024.03.14 08:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў