Валанцёрку Кіру Баярэнку адпусцілі з СІЗА на Валадарскага, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартаю валанцёрка правяла паўгода.
Баярэнку затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу – арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
АД, belsat.eu