Выбух у Белгарадзе: імаверна, на горад упала расейская авіябомба


Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ў Белгарадзе адбыўся выбух. Шэраг Telegram-каналаў паведамляюць, што прычынай выбуху магло стаць падзенне расейскай бомбы з самалёту, які мусіў атакаваць Украіну.

Выбух у Белгарадзе 4 траўня.
Фота: vvgladkov / Telegram

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў выніку выбуху пацярпелі 5 чалавек: усе яны шпіталізаваныя, пагрозы жыцця няма. Былі пашкоджаны 30 прыватных жылых будынкаў і 10 аўтамабіляў.

Пра прычыны выбуху Гладкоў нічога не паведамляе.

Мясцовы тэлеграм-канал «Пепел» выказаў меркаванне, што на Белгарад магла ўпасці расейская авіябомба. Рэсурс звяртае ўвагу, што пашкоджанні, якія атрымалі дамы, не характэрны для выбуху маламагутных дронаў-камікадзэ, якімі звычайна атакуюць Белгародскую вобласць.

Выбух у Белгарадзе адбыўся падчас паветранай атакі на Украіну, расейская авіяцыя ў тым ліку выкарыстоўвала кіраваныя авіяцыйныя бомбы (КАБ). Украінскія Telegram-каналы адразу агучылі версію, што ў адна з расейскіх бомбаў выпадкова ўпала на Белгарад.

Раней такія выпадкі ўжо здараліся. У красавіку 2023 году ў Белгарадзе адбыўся магутны выбух, які ўлады патлумачылі «няштатным сходам авіяцыйнага ладунку».

Hавiны
Губернатар Гладкоў: у Белгарадзе знайшлі новую авіябомбу і праводзяць эвакуацыю
2023.04.22 14:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў