Украінскі памежнік, які стаў аўтарам мэму з указаннем кірунку расейскаму караблю, вярнуўся з палону дадому


Украінскі памежнік Раман Грыбоў з вострава Змяінага вярнуўся з расейскага палону. Пра гэта паведаміў кіраўнік Чаркаскай абласной адміністрацыі Ігар Табурэц.

Памежнік Раман Грыбоў і кіраўнік Чаркаскай абласной адміністрацыі Ігар Табурэц.
Фота: Скрыншот / Telegram

Раман Грыбоў, украінскі памежнік, які служыў на востраве Змяіным, вярнуўся на радзіму.

«Меў за гонар вітаць на радзіме нашага без перабольшання легендарнага вайскоўца. Раман браў удзел у абароне вострава Змяінага. Жыхар Чаркасаўшчыны разам з пабрацімамі прадэманстраваў усяму свету цвёрдасць і сілу ўкраінскага духу, нашу нязломнасць, – напісаў кіраўнік вобласці Ігар Табурэц.

Словы Рамана Грыбова сталі мэмам: ён указаў кірунак расейскаму вайсковаму караблю, які 24 лютага запатрабаваў ад памежнікаў здацца ў палон. На прапанову Раман адказаў даволі лаканічна.

«Расейскі вайсковы карабель, ідзі на…й!»

Першапачаткова паведамлялася, што памежнікі загінулі. Але пазней стала вядома, што вайскоўцы трапілі ў палон у Севастопалі.

Сказ «Расейскі вайсковы карабель, ідзі на…й!» стаў не толькі мэмам, але і сімвалам украінскага пратэсту.

Hавiны
ВМС Украіны паведамілі пра знішчэнне каля Бярдзянску расейскага карабля «Орск»
2022.03.24 10:55

ОК belsat.eu

Стужка навінаў