Ён не службовы сабака. Мы даведаліся, хто такі Патрон, якога ўзнагародзіў Уладзімір Зяленскі


Слова «патрон» цяпер асацыюецца ў шмат каго не толькі з небяспечнаю для жыцця зброяй, але і са службовым вайсковым сабакам, які дапамагае ўкраінскім вайскоўцам у размініраванні вызваленай ад расейцаў тэрыторыі. Патрон – сабака пароды джэк-расэл-тэр’ер. У свае 2,5 года ён зрабіўся сімвалам руху гуманітарнага размініравання, атрымаў дзяржаўную ўзнагароду ад Уладзіміра Зяленскага і трапіў у Twitter Жустэна Трудо. «Белсат» даведаўся, як даўно Патрон служыць у ДСНС і якія мае службовыя абавязкі.

Гаспадар сабакі-сапёра на мянушку Патрон Міхайла Ільеў – кіраўнік групы піратэхнічных работаў і падводнага размініравання. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Маёр Міхайла Ільін узначальвае адну з групаў размініравання тэрыторыі Чарнігаўшчыны, нядаўна вызваленую ад расейскай арміі. Вайсковец кажа, што на гэтай тэрыторыі засталося мноства небяспечнай выбухоўкі, бомбаў і снарадаў, што не спрацавалі і могуць забраць жыцці ўкраінцаў, якія пачынаюць пакрысе вяртацца дадому.

У атрадзе маёра Ільіна служыць ужо легендарны сабака Патрон. Джэк-расэл-тэр’ер паспеў стацца героем навінаў, мэмаў і нават сімвалам міжнароднага руху гуманітарнага размініравання.

Сабака-сапёр на мянушку Патрон на руках у гаспадара. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Патрон не службовы сабака. З ім з 6-імесячнага ўзросту працавалі кінолагі. Ён наведваў прыватныя і групавыя заняткі, каб сацыялізавацца з іншымі людзьмі і сабакамі.

«Ягоная вядомая разгрузка была зробленая, калі Патрону споўнілася 6 месяцаў. Там ёсць адмысловыя фіксатары, каб, калі ён паправіўся і падрос, яны яшчэ доўга служылі. Патрон мусіў паехаць у зону ААС як валанцёр, але пачалося вайсковае ўварванне, і сабака застаўся выконваць свае абавязкі. Цяпер ён дапамагае як сабака-валанцёр і стаўся паўнавартасным сябрам каманды», – кажа Ірына, сябра групы размініравання.

Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Маёр Ільін кажа, што працаваць выпадае кожны дзень і без выходных. Працоўны дзень пачынаецца з 8:00 і часта працягваецца нават да 20:00. «Залежыць ад аб’ёму», – кажа вайсковец.

«Роля Патрона ў тым, што гэта наш талісман, які падтрымлівае наш баявы дух. Ён працуе 24/7 у любое надвор’е. Таксама ён з дапамогаю нюху добра знаходзіць выбохоўку, і калі нешта небяспечнае ён вынюхвае – далей працуюць сапёры. Сабака ж не можа пераносіць выбухованебяспечных прадметаў на іншае месца, каб потым іх знішчыць», – адзначыў маёр Ільін.

Сабака-сапёр на мянушку Патрон шукае міны. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Пасля кожнага выбуху адбываецца правяранне, ці ўсе небяспечныя матэрыялы былі знішчаныя. Патрон адмыслова рыхтаваўся адрозніваць розныя віды выбухоўкі і выбухованебяспечных матэрыялаў.

«Ён усё адчувае, таму Патрон пачынае з дапамогаю свайго пошукавага інструмента, глядзіць, ці не засталося чагосьці небяспечнага», – кажа пра ролю Патрона ў камандзе маёр Ільін.

Сабака-сапёр на мянушку Патрон пасля выбуху абнюхвае варонку. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Маёр Ільін адзначае, што служба Патрона цяпер вельмі запатрабаваная. Шмат людзей вяртаецца з Захаду, яны хочуць адбудоўваць жыццё і глядзяць, у якім стане іхная ўласнасць. Да службы размініравання штодня паступае мноства тэлефанаванняў з просьбамі размініраваць тэрыторыі, бо людзі знаходзяць рэшткі выбухоўкі, што не спрацавала.

Рабочая машына супрацоўнікаў ДСНС Чарнігава недалёка ад месца, дзе знайшлі снарад, які не разарваўся. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
сапёры, выбухоўка, міны, міна, ДСНС Украіны, размініраванне, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Работнік ДСНС Чарнігава абкопвае снарад, які не разарваўся, для наступнага размініравання. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
сапёры, выбухоўка, міны, міна, ДСНС Украіны, размініраванне, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Касетны снарад сістэмы залпавага агню «Ураган», які не разарваўся, знойдзены супрацоўнікамі ДСНС Чарнігава. Такі снарад можна размініраваць толькі пры дапамозе кантраляванага выбуху на месцы. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
сапёры, выбухоўка, міны, міна, ДСНС Украіны, размініраванне, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Сабака-сапёр на мянушку Патрон шукае міны. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
мянушка, Патрон, сабака-сапёр, сабака, сапёры, выбухоўка, размініраванне, міны, міна, ДСНС Украіны, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Аператар СМІ ў варонцы, якая засталася пасля размініравання пры дапамозе кантраляванага выбуху. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
варонка, аператар, СМІ, журналісты, рэпарцёры падчас вайны, выбух, карэспандэнты, міны, міна, ДСНС Украіны, размініраванне, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Сабака-сапёр на мянушку Патрон пасля выбуху абнюхвае варонку. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
мянушка, Патрон, сабака-сапёр, сабака, сапёры, выбухоўка, размініраванне, міны, міна, ДСНС Украіны, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Начальнік піратэхнічнай групы ў абароненым месцы перад кантраляваным выбухам снарада, які не разарваўся. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Міхайл Ільін, сапёры, выбухоўка, міны, міна, ДСНС Украіны, размініраванне, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна
Сабака-сапёр на мянушку Патрон чакае ў бяспечным месцы перад кантраляваным выбухам снарада, які не разарваўся. Чарнігаўская вобласць, Украіна. 11 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
мянушка, Патрон, сабака-сапёр, сабака, сапёры, выбухоўка, размініраванне, міны, міна, ДСНС Украіны, выбухныя прылады, небяспека, Украіна-2022, вайна ва Украіне, з Украінай, уварванне ва Украіну, ваеннае становішча, Чарнігаўская вобласць, Украіна

Алесь Усцінаў, ЗХ, belsat.eu

Стужка навінаў